Пятае паседжанне даследчага сэмінара па палітычнай тэорыі

8 студзеня 2014 адбудзецца пятае паседжанне даследчага сэмінара па палітычнай тэорыі “Інстытуты і палітыка”. Яго тэма: “Доўгатэрміновыя працэсы ў палітыцы (ч. 1)”. 
Разгляд асаблівасцяў доўгатэрміновых працэсаў (Long-Term Processes) ў палітыцы, а таксама іх аналіз на прыкладах. З беларускіх прыкладаў: стварэнне і развіццё беларускай нацыі з канца ХІХ стагоддзя, палітычная гісторыя з 1946 па 1991 год, палітычная гісторыя з 1991 года, разгляд эвалюцыі асобных інстытутаў (суды, парламент, мясцовыя саветы).

Літаратура:
Pierson, Paul (2004). Long-Term Processes, in Politics in Time, p. 79-102.

Каб запісацца на семінар, трэба адправіць запыт на info@belcollegium.org

You may also like...