“Сучасная амерыканская славістыка: асобы, кнігі, ідэі”. Размова з Аляксеем Лало
by калегіюм · 14.12.2021
Запіс падзеі
Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).
ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ ГІСТОРЫЯ ПОСТКАМУНІЗМУ
Сучасная амерыканская славістыка: асобы, кнігі, ідэі
Што
Што адбываецца ў сучаснай амерыканскай славістыцы ў часы каранавіруса і беларускіх падзей? Якія новыя трэнды, асобы, кнігі з'явіліся ў апошнія гады ў акадэмічнай прасторы? Ці паўплывала пандэмія на інтэлектуальную актыўнасць і кірункі даследаванняў?
Запрашаем на новую сустрэчу публічнага семінара "Інтэлектуальная Гісторыя Посткамунізма" з Ігарам Бабковым.
(выступ і дыскусія будуць адбывацца па-ангельску).
Хто
Аляксей Лало
беларускі амерыканіст, адзін са стваральнікаў акадэмічных праграм па амерыканістыцы і кампаратыўнаму літаратуразнаўству ЕГУ напрыканцы дзевяностых. У апошнія дзесяцігоддзі зрабіў люстэркавую кар'еру ў амерыканскай славістыцы, выкладае ў універсітэце Паўночнай Караліны.
Калі
16 снежня 2021 г. (чацвер), 19.00.