Ян Новік. Філасофскія элементы беларускай культуры 1920–1930

курс:

Філасофскія элементы беларускай культуры 1920-1930

Курс лекцый філосафа Яна Новіка.

 

 

 

 

 

 

 

Курс адбыўся. Відэа лекцый можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма.

Лекцыя 1.
Уводзіны:
– міжваенная Беларусь: Савецкая і Заходняя (філасофія адукацыі і філасофія свабоды);
– савецкі марксізм як дыскантынуальнасць таясамага;
– Заходняя Беларусь: архіпелаг беларушчыны (Вільня, Варшава, Прага, Манжурыя…);
– культура як кантэкст банальнасцяў і філасофія як этапаэзіс.

Апалагетыка, пошукі саюзнікаў і барацьба за артадоксію ў 1920-я гады. Роля беларускіх савецкіх філосафаў у паўставанні канону савецкага марксізму
– поле савецкай філасофіі ў 20-х: зрухі ў сацыяльнай структуры і ў рытарычных паводзінах актараў;
– дыскурсіўная структура “філасофскага фронту” 1920-х гадоў;
– барацьба за іерархію аўтарытэтаў;
– адукацыйная чыннасць беларускіх савецкіх філосафаў: марксізм у пошуках сама-артыкуляцыі;
– на досвітку “Гісторыка-філасофскай навукі”: спрэчкі вакол Спінозы і “Дыялектычны матэрыялізм” Вальфсона як неакантыянства. 

Лекцыя 2. 
Немарксісцкія альтэрнатывы беларускай савецкай філасофіі 1920-ых: Я. Барычэўскі; Ул. Іваноўскі; А. Бабарэка. 

Беларуская савецкая філасофія 1930-ых: агульнасавецкі кантэкст і лакальныя адказы
– новыя варункі: разгром школы Дэборына;
– партыйнасць, прэзентызм і лакальнасць;
– крытыка “мінулага”: антырэлігійная прапаганда і выкрыццё “нацдэмаў”;
– крытыка тамтэйшага: апісанне заходняй, “фашысцкай” культуры. 

Лекцыя 3.
Філасофія Заходняй Беларусі 

Філасофская культура Заходняй Беларусі:
– Семантыка і прагматыка выкарыстання лексем “філасофія”, “філасофскі” і “філосаф” на старонках заходнебеларускай міжваеннай прэсы;
– “Кароткі нарыс псіхалогіі” М. Ільяшэвіча. 

Стратэгіі этапаэзісу:
– кааператар (І. Канчэўскі);
– літаратурны крытык (Ул. Самойла);
– навуковец-палітык (Т. Грыб);
– святар (Ф. Абрантовіч);
– студэнт (“Роджаныя пад Сатурнам” В. Вальтара);
– паэт (Ул. Жылка і Хв. Ільяшэвіч);
– парламентарый (Б. Тарашкевіч і В. Багдановіч);
– летуценнік (Я. Драздовіч).