Яраслава Ананка. Перфарматыўны дылетантызм. Пілотны праект беларускай літаратуры (1840-1850 гг.)

курс:

Перфарматыўны дылетантызм. Пілотны праект беларускай літаратуры (1840-1850 гг.)

У сярэдзіне XIX стагоддзя ў паўночна-заходніх губернях Расійскай імперыі быў створаны шэраг польскіх і польска-беларускіх тэкстаў і метатэкстаў, у якіх распрацоўваецца новы дыскурс – “Беларусь” і паралельна зандуецца новае самапазіцыянаванне тагачаснай рэгіянальнай паэзіі. Важны ўнёсак у транслінгвальны пілотны праект беларускай літаратуры зрабіў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808–1884). Запланаваны цыкл лекцый прадугледжвае вывучэнне гэтага літаратурна-сацыялагічнага феномена, для разгортвання і развіцця якога вырашальную ролю адыграла канцэпцыя перфарматыўнага дылетантызму. Дылетантызм тут дзейнічае не як ацэначная катэгорыя, а як літаратурны прыём наўпроставага пісьменніцкага самапазыцыявання і стылістычнай мімікрыі. Тэарэтычнае фундаванне будзе адбывацца на аснове фармалісцкіх распрацовак дылетантызму (Тынянаў, Эйхенбаўм), а таксама заходніх канцэптуалізацый катэгорыі перфарманцу (Осцін, Дэрыда, Батлер).

 

Курс адбыўся.

Яраслава Ананка – беларуская і нямецкая славістка.

Працавала выкладчыцай і навуковай супроцаўніцай у Патсдамскім і Інсбрукскім універсітэтах. З 2020 года – навуковая супрацоўніца Інстытута славістыкі, ўніверсітэт ім. Гумбальдтаў. Аўтарка шэрагу артыкулаў па рускай эміграцыі ў Нямеччыне (1920-я гг.), сучаснай беларускай паэзіі і польска-усходнім літаратурным і культурным сувязям XIX ст.

Больш пра выкладчыцу можна прачытаць тут.