Запрашаем на фестываль акадэмічнай салідарнасці “Еўропа блізка”
by калегіюм · 22.06.2021
Запіс падзеі
Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).
Фестываль “Еўропа блізка”
“Еўропа блізка” Фестываль акадэмічнай салідарнасці
Што
Другі фестываль Беларускага Калегіюма “Еўропа блізка” пройдзе ў асаблівым фармаце прэзентацыі. Выкладчыкі еўрапейскіх універсітэтаў і акадэмічных інстытутаў прадставяць курсы, што гатовыя прачытаць дыстанцыйна для беларускай аўдыторыі ў сезоне 2021-22 гадоў. Пасля прэзентацыі курсаў плануецца агульная дыскусія.
Хто
Бяруць удзел: Алена Маркава (Чэхія), Яраслава Ананка, Тацяна Астроўская і Наталля Васілевіч (Нямеччына). Аляксей Кажарскі (Славакія), Аляксандар Фрыдман (Нямеччына), Андрэй Масквін (Польшча).
Калі
24 чэрвеня 2021 г. (чацвер), з 18.30 да 21.00.