14 красавіка – публічная лекцыя “Аб’яднанне Германіі – глабальная бітва за Еўропу”

Гістарычная майстэрня імя Л. Левіна і Беларускі архіў вуснай гісторыі запрашаюць на публічную лекцыю вядомага нямецкага гісторыка Аляксандра фон Плата “Аб’яднанне Германіі – глабальная бітва за Еўропу”.  

Кароткі змест лекцыі:

Гэтая лекцыя прысвечана глабальнай палітычнай сітуацыі ў 1989-1990 гадах, розным інтарэсам урадаў і рухаў ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе і адрозненням паміж стратэгіямі глабальных гульцоў, задзейнічаных у працэсе  ўз’яднання Германіі. Будуць паказаны некаторыя альтэрнатывы, якія ў выніку не мелі поспеху.

Асноўныя крыніцы гэтай лекцыі паходзяць з расійскіх, усходне- і заходненямецкіх, брытанскіх, амерыканскіх і канадскіх архіваў, а таксама гэта больш за 100 інтэрв’ю з дысідэнтамі і міжнароднымі палітыкамі. У канцы будзе абмеркавана пытанне ці скончылася халодная вайна з уз’яднаннем Германіі.

Лекцыя будзе суправаджацца перакладам з нямецкай на рускую мову.

Месца і час

Гістарычная майстэрня,

г. Мінск, вул. Сухая 25

14 красавіка 2016 г. а 16 гадзіне

 

Інфармацыя пра лектара

Аляксандр фон Плата

–   Гісторык, доктар габілітаваны

–   Заснавальнік і працяглы час дырэктар „Інстытута гісторыі і біяграфіі” ў Адкрытым універсітэце Хагена, Германія (да 2007)

– Сузаснавальнік і савыдаўца „BIOS“ – часопіса па біяграфічных даследаваннях і вуснай гісторыі

– Сузаснавальнік „Міжнароднай вуснагістарычнай асацыяцыі“ ў 1996 годзе і працяглы час памочнік яе віцэпрэзідэнта

– Мае шматлікія публікацыі, фільмы і інсталяцыі па тэмах: сучаснасць, ментальнасць і вуснагістарычны метад; апошняя дэкада аб’яднання Германіі; дысідэнцтва ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе; прымусовая праца падчас Другой сусветнай вайны

–   у 2007 годзе запрошаны прафесар у Вене, Аўстрыя

–   у 2012-2013 гадах атрымаў вядомую канадскую ўзнагароду Дыфенбакера і працаваў як гасцявы прафесар у Вінніпегу, Канада

–   у 2015 запрошаны прафесар у Варонежы, Расія

Вядомы англійскі гісторык Марк Роземан з Блумінгтонскага ўніверсітэту ў ЗША напісаў пра яго: „адзін з сусветных лідараў вуснай гісторыі“.

 

АрганізатарыГістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна

220004 Мінск

вул. Сухая, 25,

тэл/факс + 375 17 200 76 26

www.gwminsk.com

Беларускі архіў вуснай гісторыі

www.nashapamiac.org

You may also like...