7-9 ліпеня 2016 года – VI Фестываль нефармальнай адукацыі

Фестываль прысвечаны тэме «Адукацыя дарослых у XXI стагоддзі: вучыцца, каб дзейнічаць» і, па традыцыі, стане дэманстрацыйнай пляцоўкай і прасторай для прафесійнага ўзаемадзеяння, абмену вопытам, узгаднення перспектыў развіцця правайдэраў нефармальнай адукацыі і іншых зацікаўленых. Істотную падтрымку ў дадзеным працэсе можа аказаць пашырэнне сувязей з міжнароднай супольнасцю і вылучэнне задачы інтэрнацыяналізацыі і еўрапеізацыі адукацыі дарослых у нашай краіне.

 

У якасці базавага дакумента для працы VI Фестывалю нефармальнай адукацыі будзе выкарыстаны «Маніфест па адукацыі дарослых у XXI стагоддзі», распрацаваны і прыняты Еўрапейскай асацыяцыяй адукацыі дарослых (ЕАЕА).

VI Фестываль нефармальнай адукацыі праводзіцца ў межах праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць».

 

МЭТА ФЕСТЫВАЛЮ

Прасоўванне ролі і развіццё магчымасцей нефармальнай адукацыі як складовай часткі адукацыі дарослых у XXI стагоддзі.

 

ЗАДАЧЫ ФЕСТЫВАЛЮ

  • арганізаваць абмеркаванне тэндэнцый і перспектыўных напрамкаў развіцця нефармальнай адукацыі ў Беларусі на прынцыпах інтэрнацыяналізацыі і еўрапеізацыі прасторы адукацыі дарослых;
  • абмеркаваць беларускі і замежны вопыт па тэматычных напрамках Фестывалю;
  • садзейнічаць наладжванню ўзаемадзеяння і партнёрства паміж удзельнікамі.

 

ТЭМАТЫЧНЫЯ НАПРАМКІ РАБОТЫ НА ФЕСТЫВАЛІ

  • Нацыянальная адукацыйная палітыка і ўключэнне ў еўрапейскі кантэкст;
  • Актыўная грамадзянскасць, дэмакратыя і ўдзел;
  • Дэмаграфічныя змены, занятасць і навыкі, неабходныя для жыцця;
  • Сацыяльнае адзінства, роўнасць і справядлівасць для ўстойлівага развіцця;
  • Стандарты якасці і кампетэнцыі адукатараў (вядучых праграм нефармальнай адукацыі).

НАПРАЦЯГУ ТРОХ ФЕСТЫВАЛЬНЫХ ДЗЁН БУДУЦЬ ПРАДСТАЎЛЕНЫ

  • прэзентацыі разнастайных адукацыйных праграм і праектаў;
  • майстар-класы ў выкананні лепшых адукатараў (вядучых праграм нефармальнай адукацыі);
  • творчыя конкурсы;
  • дыскусіі па пытаннях развіцця нефармальнай адукацыі ў нашай краіне і за мяжой;
  • цікавая культурная праграма;
  • сустрэчы з патэнцыяльнымі партнёрамі для сумеснай рэалізацыі адукацыйных ініцыятыў;
  • выстава арганізацый і адукацыйных праграм нефармальнай адукацыі;
  • азнаямленчыя візіты ў адукацыйныя арганізацыі.

 

ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ

Папярэднюю праграму Фестывалю глядзіце на сайце: www.adukatar.net.

 

МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ

VI Фестываль адбудзецца ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау (IBB). Адрас цэнтра: г. Мінск, 220116, праспект Газеты «Праўда», 11.

You may also like...