Як ажывіць мёртвую мову, альбо Адзін дзень з жыцця перакладчыка. Размова з Яўгенам Папакулем
by калегіюм · 25.04.2022
Запіс падзеі
Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).
ЗНО. ЛІТАРАТУРНА-ФІЛАСОФСКАЯ КАВЯРНЯ
Як ажывіць мёртвую мову, альбо Адзін дзень з жыцця перакладчыка
Што
З гэтай лекцыі вы даведаецеся пра спецыфіку працы з мёртвымі мовамі, асаблівасці беларускага перакладу старажытнаісландскіх тэкстаў, адметнасці эдычнай літаратуры, а таксама пра тое, колькі насамрэч “Эдаў”. Вы дазнаецеся, хто такія скальды, якія стылістычныя прыёмы яны любілі болей за ўсё і ці дазвалялі сабе лаяцца. Таксама вы навучыцеся разгадваць кенінгі і даведаецеся, чаму сапраўдны скальд аніколі не назваў бы рыдлёўку рыдлёўкай.
Хто
Яўген Папакуль
кандыдат філалагічных навук, выкладчык, перакладчык са старажытнаісландскай, шведскай і норн, аматар кацейкаў і суровай Поўначы. Здзейсніў поўны пераклад “Паэтычнай” і “Празаічнай Эды” на беларускую мову.
Дзе
Zoom. Рэгістрацыя на размову праз спасылку.
Анлайн-трансляцыя адбудзецца на youtube-канале Калегіюма.
Калі
28 красавіка 2022 г. (чацвер), 19.00.