“Макулатура” і рэанімацыя іўрыта
27 студзеня галоўны рэдактар часопіса “Макулатура” празаік Сяргей Календа дасць у Беларускім калегіюме майстар-класс.
Пачатак а 18.30.
А перакладчык і першы лаўрэат прэміі Ежы Гедройца Павел Касцюкевіч распавядзе пра “5 міфаў пра Эліэзэра Бэн-Егуду, рэаніматара іўрыта”
“…Ураджэнец Беларусі Эліэзэр Бэн-Егуда пераехаў напачатку ХХ стагоддзя ў Зямлю Ізраіля, дзе разам з аднадумцамі намогся адраджэння іўрыта ў якасці гутарковай мовы пасля двух тысяч гадоў маўклівага заняпаду…” Ці так усё было насамрэч? Ці прыклад адраджэння іўрыта прыдатны для беларускай моўнай сітуацыі?
Пачатак а 20.05.
Запрашаем далучацца.
Рэгістрацыя праз info@belcollegium.org
Колькасць месцаў абмежаваная!