Дыджэінг бяззорнасці. Сяргей Дубавец і ягоныя големы
by калегіюм · 28.04.2020
Дыджэінг бяззорнасці. Сяргей Дубавец і ягоныя големы
Максім Жбанкоў пра кнігу "Д'ябал запрэжаны ў плуг"
Запалкі выгараюць, каб іх полымя сышло ў нябыт. Музыка сыходзіць, каб пакінуць наўздагон шоргат старога вініла. Што застаецца ў бяззорным небе? Рэха зорнага святла. Успамін пра магчымасць прысутнасці. Бахарэвіч, Сін, Календа, Горват… Здаецца, самае цікавае ў беларускім полі сэнсаў паўстае сёння праз прабелы, разрывы і развітанні. Праз жорсткае пазначэнне вычарпанасці ранейшага слоўніка і пераключэнне рэгістру з пафаснага патрыятычнага марша на чорнае кабарэ ці нататкі фланёра. “Беларускі праект” сыходзіць у той неакрэслены стан, калі цяжка зразумець адэкватны алгарытм: махаць сцягамі, гандляваць вышымайкамі, шанаваць сваіх мерцвякоў альбо ціха сысці на смузі?
Кніга Сяргея Дубаўца “Д’ябал запрэжаны ў плуг прыйшла да нас напрыканцы мінулага году – і дагэтуль бачыцца істотнай. Бо, як на мяне, добра адлюстроўвае тое, што варта пазначыць як новую культурную сітуацыю: смерць нацыянал-дысідэнцтва пры адсутнасці нацыянал-мэйнстрыму.
Чытанні й інтэрпрэтацыі рамана Сяргея Дубаўца “Д’ябал запрэжаны ў плуг” з удзелам аўтара.
Таксама бяруць удзел: Максім Жбанкоў, Валянцін Акудовіч, Ірына Дубянецкая ды інш.
Мадэратар – Ігар Бабкоў.
Беларускі калегіюм, кнігарня “Логвінаў”, 29 сакавіка 2019 г.