“Свядомасць, літаратура, свет”. Размова з Максам Шчурам
by калегіюм · 25.01.2022
Запіс падзеі
Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).
ЗНО. ЛІТАРАТУРНА-ФІЛАСОФСКАЯ КАВЯРНЯ
“Свядомасць, літаратура, свет”. Размова з Максам Шчурам
Што
Якімі будысцкімі тэхнікамі работы са свядомасцю могуць карыстацца небудысты? Ці дапамагаюць яны ў літаратурнай рабоце? Што хацела сказаць Лана Вачоўскі ў чацвертай Матрыцы? Ці беларусы маюць сёння магчымасць “абудзіцца ад векавога сну”, і куды менавіта?
Пра гэтыя і іншыя пытанні размаўляем з беларускім і чэшскім паэтам, лаўрэатам прэміі Гедройца Максам Шчурам.
Сустрэча літаратурна-філасофскай кавярні ЗНО з Ігарам Бабковым.
Хто
Макс Шчур
беларускі і чэшскі паэт, мысляр, перакладнік, лаўрэат прэміі Гедройца за раман “Завяршыць гештальт”.
Калі
27 студзеня 2022 г. (чацвер), 19.00.