Адкрыты запіс на курс славісткі Яраславы Ананкі “Перфарматыўны дылетантызм. Пілотны праект беларускай літаратуры (1840–1850 гг.)”

КУРС ЛЕКЦЫЙ

Перфарматыўны дылетантызм. Пілотны праект беларускай літаратуры (1840-1850 гг.)

Што

11 траўня ў Беларускім Калегіюме пачынаецца курс славісткі Яраславы Ананкі: “Перфарматыўны дылетантызм. Пілотны праект беларускай літаратуры (1840-1850 гг.)”.

“У сярэдзіне XIX стагоддзя ў паўночна-заходніх губернях Расійскай імперыі быў створаны шэраг польскіх і польска-беларускіх тэкстаў і метатэкстаў, у якіх распрацоўваецца новы дыскурс – “Беларусь” і паралельна зандуецца новае самапазіцыянаванне тагачаснай рэгіянальнай паэзіі. Важны ўнёсак у транслінгвальны пілотны праект беларускай літаратуры зрабіў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808–1884). Запланаваны цыкл лекцый прадугледжвае вывучэнне гэтага літаратурна-сацыялагічнага феномена, для разгортвання і развіцця якога вырашальную ролю адыграла канцэпцыя перфарматыўнага дылетантызму.”

Больш пра курс на старонцы.

Хто

Яраслава Ананка
беларуская і нямецкая славістка. Працавала выкладчыцай і навуковай супроцаўніцай у Патсдамскім і Інсбрукскім універсітэтах. З 2020 года – навуковая супрацоўніца Інстытута славістыкі, ўніверсітэт ім. Гумбальдтаў. Аўтарка шэрагу артыкулаў па рускай эміграцыі ў Нямеччыне (1920-я гг.), сучаснай беларускай паэзіі і польска-усходнім літаратурным і культурным сувязям XIX ст.

Дзе

Рэгістрацыя на курс праз спасылку.
Лекцыі будуць адбывацца ў Zoom.

Калі

11 траўня — 1 червеня 2022 (штосераду), 18:30—20:00.

You may also like...