“Беларуская традыцыйная культура ў XXI стагоддзі”. Святочная дыскусія ў гонар 60-годдзя Сяргея Санько

Запіс падзеі

Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).

АДКРЫТАЯ ПАДЗЕЯ

“Беларуская традыцыйная культура ў XXI стагоддзі”. Святочная дыскусія ў гонар 60-годдзя Сяргея Санько

Што

Зміцер Санько адзін з самых глыбокіх, самых канцэптуальных, і ў той жа час самых “незаўважных” беларускіх інтэлектуалаў. Напачатку 90-х ягоныя ідэі (і тэксты) радыкальна змянілі кантэкст і практыкі даследавання фальклору і традыцыйнай культуры, этнічнай і культурнай гісторыі, культуралогіі і семіётыкі культуры.

Вынікам яго работы былі не толькі выпускі альманаха Крыўя, семінары і канферэнцыі, выпускі “Друвіса” ( з Тодарам Кашкурэвічам), збор тэкстаў “Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралогіі”, але і ўзорны “Міфалагічны слоўнік”, і зусім нядаўняя “Беларуская народная філасофія” (з Ірынай Дубянецкай). У ценю застаюцца ягоныя работы па семіётыцы і тэорыі знака, а таксама, у апошнія гады, па беларускай інтэлектуальнай гісторыі і гісторыі ідэй.

У гэты чацвер ягоныя сябры і калегі збяруцца, каб ушанаваць юбіляра, – у дыскусіі пра ягоныя ідэі, – павіншаваць яго і пажадаць далейшага плёну ў даследаваннях.

Хто

У святочнай дыскусіі бяруць удзел: Тацяна Валадзіна, Уладзімір Лобач, Тодар Кашкурэвіч, Ірына Дубянецкая, Ігар Бабкоў, Іван Новік ды інш.

Дзе

Zoom. Рэгістрацыя праз спасылку.
Анлайн-трансляцыя і падзея сустрэчы ў facebook.

Калі

3 лютага 2022 г. (чацвер), 19.00.

You may also like...