Калегіюм на “Прадмове”: метафізічная паэзія і беларуская мусульманская традыцыя

Вартавыя быцця: жывая анталогія беларускай метафізічнай паэзіі

Шэсць паэтаў. 

Чатыры пакаленні. 

Паралельныя сны. 

Супольныя чуйнаванні. 

Адзіная мова. 

Алесь Разанаў, Ігар Бабкоў, Міхаіл Баярын, Ігар Кулікоў, Кацярына Масэ, Галіна Сіўчанка прадставяць у тэатры мовы жывую анталогію сучаснай метафізічнай паэзіі. 

Вядзе імпрэзу – Ігар Бабкоў.

6 красавіка (субота) 

20.00 – 21.00 

Ok16 (вул.Кастрычніцкая, 16)

Да 700-годдзя ісламу на Беларусі. Мусульманства як складнік беларускай ідэнтычнасьці

У дыскусіі пра беларускую мусульманскую традыцыю, пра яе пачаткі і яе загадкі бяруць удзел беларускія гісторыкі, культуразнаўцы, лінгвісты, інтэлектуалы, прадстаўнікі беларускага ісламскага духавенства і татарскай супольнасьці.

Будуць прадстаўленыя кнігі і публікацыі, прысьвечаныя беларускай мусульманскай праблематыцы.

Тюркскія песьні сьпявае Тацяна Грыневіч.

Вядзе дыскусію Ірына Дубянецкая

7 красавіка (нядзеля) 

19.10-20.30 

Ok16 (вул. Кастрычніцкая, 16)

Сучасная беларуская тоеснасьць цяжка акрэсьліваецца і ўнікае кансэнсуснага ўспрыманьня відаць яшчэ й таму, што яна больш складаная, мае больш вымярэньняў і больш матэрыі для засваеньня, чым знаходзіцца ў полі зроку грамадзтва і нават чым проста камфортна сучаснаму чалавеку. Ніколі не гамагенная, шматэтнічная, шматрэлігійная, але тым ня менш цэласная праз многія стагоддзі, мэтанакіравана вынішчаная цягам апошніх амаль двухсот гадоў, беларуская ідэнтычнасьць раз за разам зьбірае і канструюе сябе наноў. Яшчэ ў часы Рэнесансу й Рэфармацыі ў краіне стваралася літаратура на шасьці мовах, а беларуская мова пісалася чатырма рознымі альфабэтамі.

Паводле старых тэкстаў, у 1319 годзе ў бітве Гедзіміна з тэўтонамі краіну абараняў і перадавы татарскі полк. За Вітаўтам татары-мусульманы атрымлівалі прывілеі на пасяленьне ў Вялікім княстве, і потым, цягам многіх стагоддзяў, ваявалі, будавалі, сьвяткавалі, жылі і паміралі разам з краінаю. Яны стварылі сваю ўнікальную культуру на сутоку цюркскіх звычаеў, мусульманскай традыцыі ды беларускага асяродку, пісалі свае сакральныя кнігі на мове тутэйшага люду арабскім пісьмом і захоўвалі беларускасьць у самыя неспрыяльныя для яе часы. І сталіся неад’емным фактарам складанай беларускай ідэнтычнасьці.

You may also like...