Купальле з Беларускім Калегіюмам
by калегіюм · 20.06.2021
Калегіюм запрашае
Купальле з Беларускім Калгіюмам
Што
На пачатку летняга сонцастаяньня і самай кароткай ночы году, Беларускі калегіюм віртуальна сьвяткуе Купальле – і завяршэньне акадэмічнага году.
Як
Традыцыйныя купальскія сьпевы павядзе Тацяна Касьцюковіч з Балмало, што ў Шкоцыі (Balmalo, Scotland), у кампаніі ахвочых да сьпеваў з розных краін і часавых зон.
Ірына Дубянецкая раскажа пра сэнсы і традыцыі купальля і – магчыма – падзеліцца сакрэтам старадаўнага рытуальнага купальскага напою-жыжалю, званага купалюшам.
Разам пачытаем адзін з найярчэйшых тэкстаў беларускае літаратуры – міні-паэму Янкі Купалы “У купальскую ноч” (1911). Усе ўдзельнікі змогуць падзяліцца сваімі ведамі пра купальле і цікавымі гісторыямі ды асабістымі ўспамінамі, зьвязанымі з гэтым улюбёным сьвятам беларусаў. А таксама магчыма даведаемся, ці можна знайсьці папараць-кветку ў зуме.
Дзе
Усе жадаючыя могуць далучыцца да сустрэчы ў ZOOM праз спасылку:
https://us02web.zoom.us/j/85725475940?pwd=M29BdWxsVWZIVUNFKzA1cXFzM3ZyUT09Калі
20 чэрвеня (нядзеля) а 21:00 па мінскім часе