Праграма аддзялення “Еўрапейскі саюз: палітыка, эканоміка, культура”
Навучальная праграма: Еўрапейскі саюз: палітыка, эканоміка, культура
Беларускі калегіюм у партнёрстве з Інстытутам “Палітычная сфера” (Беларусь), грамадскімі аб’яднаннямі “Ліберальны клуб” і “Еўрапейскі клуб” (Беларусь), Універсітэтам Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытутам ВКЛ (Літва) абвяшчае набор на новую адукацыйную праграму “Еўрапейскі саюз: палітыка, эканоміка, культура”. Праграма прадугледжвае выкладанне асноваў сучаснай еўрапейскай палітыкі, эканомікі і культуры. Заняткі праводзяць вядучыя беларускія спецыялісты ў гэтай галіне. Апроч лекцыяў і семінараў, праграма ўключае майстар-класы, практычныя заняткі і летнюю школу.
Заняткі будуць праходзіць з 14 студзеня па 31 траўня 2015 года (штосераду з 18.30 да 21.30)
Летняя школа праграмы пройдзе ў чэрвені 2015 года.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ў атрыманні новых ведаў пра Еўрапейскі саюз. Прыярытэт надаецца студэнтам старэйшых курсаў і асобам з вышэйшай адукацыяй ва ўзросце да 30 гадоў.
Праграма “Еўрапейскі саюз: палітыка, эканоміка, культура” арыентаваная на засваенне сучасных ведаў і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублюе існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных навучальных установаў.
Сертыфікат Калегіюму не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.
Навучаньне ў Калегіюме – бясплатнае.
Тэрмін падачы заявак – да 8 снежня 2014 года
Набор навучэнцаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове і базуецца на выніках сумоўя. Каб атрымаць запрашэнне на сумоўе, неабходна:
- Запоўніць анкету
- Напісаць матывацыйны лісті прымацаваць да анкеты
У матывацыйным лісце вы мусіце апісаць ўласны досвед вывучэння еўрапейскай праблематыкі, матывацыю паступлення на праграму, планы далейшай прафесійнай кар’еры, а таксама ролю навучання ў Беларускім калегіюме ў вашым далейшым жыцці. Памер матывацыйнага ліста – каля 0,5–1 старонкі.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на kalehium@gmail.com
Асноўныя навучальныя курсы:
Уводзіны ў сучасную еўрапейскую палітыку (Андрэй Казакевіч, доктар палітычных навук, Інстытут “Палітычная сфера”); Уводзіны ў еўрапейскую інтэграцыю (Алесь Лагвінец, Вераніка Мазуркевіч, “Еўрапейскі клуб”); Усходняя палітыка Еўрапейскага саюза. Дачыненні ЕС і Беларусі (Яўген Прэйгерман, “Ліберальны клуб”); Еўропа і яе “іншыя”: культурнае памежжа і сутыкненне цывілізацый (Ігар Бабкоў, кандыдат філасофскіх навук, Інстытут філасофіі НАН Беларусі); NATO (АПАД) і еўрапейская палітыка бяспекі (Вячаслаў Пазняк, кандыдат філасофскіх навук, ЕГУ); Палітыка памяці ў аб’яднанай Еўропе (Аляксей Ластоўскі, кандыдат сацыялагічных навук, Інстытут “Палітычная сфера”); Гісторыя і тэорыя дэмакратыі ў сучаснай Еўропе (Уладзімір Роўда, кандыдат філасофскіх навук); Палітыка ЕС ў дачыненні да краінаў Блізкага Ўсхода і Кітая (Аляксандр Філіпаў, кандыдат палітычных навук, Беларускі ўніверсітэт культуры і мастацтваў); Уводзіны ў эканоміку Еўрапейскага саюза (Антон Болтачка, “Ліберальны клуб”); Публічная палітыка Еўрапейскага саюза (Вадзім Смок, Інстытут “Палітычная сфера”); Еўрапейская медыя-прастора (Аляксей Крывалап, кандыдат культуралогіі, Інстытут “Палітычная сфера”); Еўрапейская і еўраатлантычная інтэграцыя (на прыкладзе краін Балтыі) (Андрэй Валодзькін, кандыдат гістарычных навук, Інстытут гісторыі НАН Беларусі).