“Тэатр Беларусі як прастора свабоды”. Гутарка з тэатральным крытыкам Аляксеем Стрэльнікавым
by калегіюм · 01.06.2021
Трансляцыя падзеі
Падзея прайшла. Трансляцыю можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).
ЗНО. ЛІТАРАТУРНА-ФІЛАСОФСКАЯ КАВЯРНЯ
Тэатр Беларусі як прастора свабоды
Што
Беларускі тэатр горача адгукнуўся на падзеі жніўня 2020 года. Гэта дае нам нагоду паразважаць над адвечнай формулай “Тэатр – гэта парламент літаратуры” на канкрэтным прыкладзе беларускіх калектываў і спектакляў. Ці былі перадумовы для настолькі яскравых выступленняў беларускіх артыстаў? Якія значныя спектаклі апошніх год дапамагаюць нам лепш зразумець працэсы, якія адбываюцца ў беларускім грамадстве?
Хто
Аляксей Стрэльнікаў
кандыдат мастацтвазнаўства, тэатральны крытык і мэнэджэр. Аўтар і вядучы тэлеграм-канала @minsk_theatre_live. Супрацоўнічаў з беларускімі тэатральнымі культурнымі інстытуцыямі (ЦБД, “Арт Карпарэйшн”, ЦЭР), звольнены ўвосені з Акадэміі мастацтваў “за прагул”.
Калі
3 чэрвеня 2021 г. (чацвер), 19.00.