“Спрэчкі аб літаратуры”: Ганна Севярынец – Наста Грышчук
by калегіюм · 11.10.2021
Запіс падзеі
Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).
Літаратурна-філасофская кавярня ЗНО з Ганнай Севярынец
“Спрэчкі аб літаратуры”: Ганна Севярынец – Наста Грышчук
Што
Літаратурна-філасофская кавярня ЗНО працягвае сустрэчы і размовы ў новым акадэмічным годзе Беларускага калегіюма!
Ганна Севярынец – гаспадыня кавярні ў новым годзе.
Тэмы: метраполія і эміграцыя, “тусоўкі” і паэты “на самоце”, графаманы і літаратары, крытыкі і прамоўтары.
Жанр: не інтэрв’ю, не гутаркі, не абмеркаванні – а менавіта спрэчкі, сутыкненне пазіцый і поглядаў, фармулёўка тэарэтычных платформ і бойка за канон.
Госця першай сустрэчы – Наста Грышчук.
Хто
Наста Грышчук
літаратурны крытык, аўтар артыкулаў для “Радыё Свабода”, “Беларусского Журнала”, партала “Будзьма беларусамі”, сайта Саюза беларускіх пісьменнікаў і інш, сябар журы Прэміі Гедройця (2020, 2021), Прэміі Цёткі (2021).
Калі
14 красавіка 2021 г. (чацвер), 19.00.