Запрашаем на фестываль ідэй “АБДЗІРАЛОВІЧ-21”: “У пошуках сваёй сацыяльнай тэорыі: як (беларусам) зразумець беларусаў?”
by калегіюм · 20.09.2021
Запіс падзеі
Падзея прайшла. Запіс можна паглядзець на youtube-канале Беларускага калегіюма (відэа вышэй).
АБДЗІРАЛОВІЧ-21. ФЕСТЫВАЛЬ ІДЭЙ
У пошуках сваёй сацыяльнай тэорыі: як (беларусам) зразумець беларусаў?
Што
Сацыяльныя і палітычныя змены, якія мы назіраем у Беларусі і свеце цягам апошніх двух год, іх выбуховы ды непрадказальны характар, змушаюць нас задумацца і задаць сабе падставовыя пытанні.
Ці разумеем мы ўласнае грамадства, у яго цэльнасці і разнастайнасці, ягоную ўнутраную форму і гістарычную дынаміку, а таксама знешнія фактары, што на яго ўплываюць і яго трансфармуюць? Ці дастаткова ў нас для гэтага тэарэтычных сродкаў?
У якой ступені мы можам ужываць даследчыя канцэпцыі і мадэлі, паўсталыя на аснове аналізу іншых грамадстваў (украінскага, польскага, іншых (сярэдне)еўрапейскіх)?
Якія схемы, паняткі, сацыяльна-палітычныя канцэпцыі, распрацаваныя беларускімі аўтарамі, пасуюць да разумення цяперашніх падзей, у чым іх моцныя і слабыя бакі?
І ці не патрэбны нам свой “Франкфурцкі інстытут сацыяльных даследаванняў” для асэнсавання падзей у Беларусі і свеце на пераломным этапе беларускай гісторыі?
На гэтыя ды іншыя пытанні цягам двух дзён будуць спрабаваць адказваць вядучыя беларускія інтэлектуалы
→ Праграма фестывалю
Хто
Ігар Бабкоў, Павел Баркоўскі, Аляксей Кажарскі, Андрэй Казакевіч, Мікалай Кацук, Генадзь Коршунаў, Анатоль Панькоўскі, Андрэй Ралёнак, Пётр Рудкоўскі, Макс Шчур, Таццяна Шчытцова, Андрэй Ягораў, Marci Shore, а таксама нашыя госці з Польшчы, Літвы, Чэхіі ды ЗША.
Дзе
Фестываль пройдзе ў анлайн-фармаце. Трансляцыя будзе адбывацца на старонцы ў facebook, а таксама youtube-канале Калегіюма.
Запрашаем усіх далучацца да падзеі, задаваць свае пытанні падчас трансляцыі ды выказваць меркаванні ў каментарах, якія будуць агучвацца мадэратарамі.
Калі
24 – 25 верасня 2021 г. (пятніца-субота), 14.00 – 20.00.